- Галоўная старонка
- Інфармаванне
- Навіны бальніцы
- Татальнае эндапратэзаванне тазасцегнавага i ...
Татальнае эндапратэзаванне тазасцегнавага i каленнага суставаў у выхадныя дні
20.07.2023
З 1 жніўня 2023 года ў рамках «пілотнага праекта», якая дзейнічае на падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12.07.2023 №453, на базе нашай клінікі будзе праводзіцца аперацыя па татальным эндапратэзаванні тазасцегнавага i каленнага суставаў у выхадныя дні на платнай аснове.
Аперацыі праводзяць урачы-траўматолагі-артапеды вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, якія валодаюць унікальным шматгадовым вопытам эндапратэзавання тазасцегнавых і каленных суставаў, валодаюць сучаснымі метадамі эндапратэзавання, прайшлі навучанне ў розных клініках, прымалі ўдзел у навуковых канферэнцыях у краінах блiзкага i далёкага замежжа:

урач траўматолаг-артапед
Жыхар Мiкалай Арсеннявiч
кандыдат медыцынскiх навук, стаж работы 25 гадоў, спецыялізацыя - эндапратэзаванне тазасцегнавых суставаў

урач траўматолаг-артапед
Мiкулка Андрэй Iванавiч
стаж работы 28 гадоў, спецыялізацыя - эндапратэзаванне каленных і тазасцегнавых суставаў
Асаблівасцю лячэння ў нашай установе з'яўляецца поўны замкнёны цыкл аказання паслуг:
- аператыўнае ўмяшанне,
- наступнае лячэнне,
- курс рэабілітацыі ў профільным рэабілітацыйным аддзяленні нашай клінікі.
Для атрымання вычарпальнай інфармацыі аб маючай адбыцца аперацыі Вы можаце атрымаць папярэднюю кансультацыю ўрача-траўматолага-артапеда з панядзелка па пятніцу з 14.00 - 15.00. Пры сабе неабходна мець рэнтгеналагічныя здымкі суставаў.
Для запісу звяртайцеся па тэлефоне +375 (17) 225-88-14 або дашліце паведамленне на email vnebudget@11gkb.by
Кошт кансультацыі - 26,70 бел. руб.




