- Галоўная старонка
- Платныя паслугі
- Эндапратэзаванне
Эндапратэзаванне
"11-я ГКБ" г.Мінска аказвае паслугі па эндапратэзаванні тазасцегнавага і каленнага суставаў. Эндапратэзаванне сустава з'яўляецца адным з самых сучасных метадаў лячэння захворванняў апорна-рухальнага апарата. У выніку аперацыі паталагічна змененыя структуры, якія ўтвараюць сустаў, замяняюцца на штучныя пратэзы (імплантаты), якія па сваіх памерах маюць анатамічную форму здаровага сустава і дазваляюць выконваць увесь аб'ём рухаў. Пасля такіх аперацый пацыент вяртаецца да актыўнага жыцця.
Калі медыцынскія прэпараты, зніжэнне ўзроўню фізічнай актыўнасці і выкарыстанне дадатковай апоры пры хадзе больш не дапамагаюць, можа быць разгледжана пытанне аб татальным эндапратэзаванні сустава. У выніку гэтай аперацыі могуць сысці болевыя адчуванні, выправіцца дэфармацыя канечнасці і вярнуцца нармальная фізічная актыўнасць.
Выбар методыкі эндапратэзавання залежыць ад ступені пашкоджання сустава і зрабіць канчатковую выснову можа толькі лекар пасля вывучэння ўсіх матэрыялаў (здымкі, анамнез і г.д.). Падчас кансультацыі лекар вызначыць паказанні і супрацьпаказанні да эндапратэзавання сустава, правядзе неабходныя даследаванні і падбор адпаведнага пратэза. Рэнтгеналагічнае даследаванне дазволіць высветліць ступень зношанасці сустава, зрабіць неабходныя вымярэнні.
Ва ўстанове аховы здароўя "11-я гарадская клінічная бальніца" г.Мінска выконваюцца аперацыі па эндапратэзаванні:
- эндапратэзаванне тазасцегнавага сустава
- эндапратэзаванне каленнага сустава
Асаблівасцю лячэння ў нашай установе з'яўляецца поўны замкнёны цыкл аказання паслуг:
- выкананне аперацыі па эндапратэзаванню сустава
- наступнае лячэнне
- курс рэабілітацыі ў профільным рэабілітацыйным аддзяленні нашай клінікі.
Зварот у нашу клініку для эндапратэзавання дазволіць Вам атрымаць якасны вынік і вярнуцца да эфектыўнага ладу жыцця. Для эндапратэзавання прымяняюцца якасныя пратэзы, а высокія прафесіяналізм і кваліфікацыя нашых лекараў дапамогуць Вам у гэтым шляху.
У нашай бальніцы ажыццяўляецца эндапратэзаванне ў тым ліку і на платнай аснове. Падрабязней аб татальным эндапратэзаванні суставаў на платнай аснове чытайце на старонцы па паказанай спасылцы.

